Кандыдат у дэпутаты запрашаў на сустрэчу — яго затрымалі

Кандыдат у дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антон Жылко разам са сваёй даверанай асобай Ганнай Канапацкай раздаваў запрашэнні на сустрэчу з выбаршчыкамі. Яна мусіць адбыцца сёння ўвечары ў 87-й сярэдняй школе.



Аднак, як паведамляе прэс-служба АГП, двое людзей у цывільным затрымалі Антона Жылко, на тэлефанаванні ён не адказваў. Высветлілася, што ён знаходзіцца ў Партызанскім РУУС, "ідзе разбіральніцтва". Нягледзячы на гэта, сустрэча з выбаршчыкамі адбудзецца, у ёй возьмуць удзел такія вядомыя людзі, як былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч і экс-прэм'ер Міхаіл Чыгір.
 

Фота — ucpb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі