Вы тут

Каментар да фота, як сілавік нагой прыціскае галаву затрыманага — 2 гады "хіміі"

Затрыманне ў Ганцавічах / кадр з відэа

Жыхара Жлобіна Мікалая Лёгкага асудзілі на 2 гады "хіміі" за абразу супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Як піша праваабарончы сайт "Вясна", пацярпелы Ігар Вольніч прасіў таксама кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1500 рублёў, але суд прызначыў кампенсаваць толькі 750 рублёў.

Падставай для суда сталі падзеі ў Ганцавічах, дзе Вольніч стаў нагой на галаву затрыманаму чалавеку. 12 жніўня 2020 года здымак з'явіўся ў адным з чатаў. Мікалай Лёгкі ў парыве эмоцый напісаў пад здымкам некалькі зняважлівых слоў. Пад гэтым паведамленнем было вельмі шмат іншых эмацыйных каментароў.

Крымінальную справу пачалі 20 красавіка 2021 года.

На судзе жлобінец прызнаў сваю віну і прынёс пацярпеламу свае прабачэнні.

Мікалай Лёгкі — былы вадалаз, але потым працаваў на БМЗ. Разам з жонкай і двума непаўналетнімі дзецьмі яны жылі ў інтэрнаце БМЗ. Цяпер сям'я баіцца, што іх могуць выселіць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.