Вы тут

Каманда чэмпіянату Беларусі па футболе прайграла тры матчы з агульным лікам 1:17

"Тарпеда-БелАЗ" — "Смаргонь" / vk.com/fc_torpedobelaz

Каманда эліты чэмпіянату Беларусі па футболе прайграла тры матчы запар з агульным лікам 1:17! Гаворка пра "Смаргонь". 19 верасня быў разгром у Гродне ад "Нёмана" — 0:5, 26-га дома ад мінскага "Дынама" — зноў 0:5, а 2 кастрычніка ў Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" святкавала перамогу з лікам 7:1 (клубны рэкорд выніковасці). Першыя два паражэнні адбыліся пры новапрызначаным галоўным трэнеры Антоне Міхашонку, былым журналісце. Перад апошнім матчам у смаргонцаў з'явіўся новы галоўны трэнер — Ігар Трухаў (трэці за сезон), але ад чарговага разгрому гэта не выратавала.

"Смаргонь" з 13 ачкамі займае 15-е месца, ніжэй з 7 ачкамі рэчыцкі "Спадарожнік", які ўжо зняўся з першынства.

Упэўнена лідыруе салігорскі "Шахцёр" — 59 ачкоў і два матчы ў запасе, у БАТЭ — 55, у "Руха" і мінскага "Дынама" па 51 ачку, у "Гомеля" — 48 і гульня ў запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.