"Калючкі", якія дадаліся ў букет і вянок на мурале "Мінск-Масква", замалёўваюць

"Калючкі", якія дадаліся ў букет і вянок на мурале "Мінск-Масква", замалёўваюць

Калючы дрот, якім невядомы вулічны мастак "надаў сэнсу" скандальнаму муралу "Мінск-Масква", замалёўваюць прама цяпер. Фота, дзе ля размаляванай сцяны стаіць пад'ёмнік з "замалёўшчыкам", апублікаваў ў сацыяльных сетках стрыт-арт-праект Signal

Як даведалася Еўрарадыё, выпраўляюць вольнасці невядомага графіціста два прафесіянальныя мастакі на замову Мінгарвыканкама, арыентуючыся на арыгінальны малюнак. Яны кажуць, што плануюць скончыць працу сёння.


Нагадаем, месяц таму невядомы падкарэктаваў мурал.


"Цяпер у ім ёсць хоць нейкі сэнс", — пракаментаваў Еўрарадыё сваю працу мастак.


Чыноўнікі былі абураныя смеласцю стрытартара і прапанавалі яму цягам тыдня вярнуць прапагандысцкаму графіці ранейшы выгляд. У іншым выпадку прыгразілі адміністрацыйным пакараннем. Графітыст просьбы і пагрозу праігнараваў. Таму, відаць, чыноўнікі вырашылі замаляваць "калючкі" самастойна. 

 

"Калючкі", якія дадаліся ў букет і вянок на мурале "Мінск-Масква", замалёўваюць
"Калючкі", якія дадаліся ў букет і вянок на мурале "Мінск-Масква", замалёўваюць
"Калючкі", якія дадаліся ў букет і вянок на мурале "Мінск-Масква", замалёўваюць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі