Каля тысячы чалавек аказаліся падобнымі на арганізатара мінскага выбуху

Каля тысячы чалавек падышло пад псіхолага-сацыялагічны партрэт злачынца, якога шукаюць за выбух у Мінску.
Пра гэта распавёў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег
Пякарскі. Паводле яго слоў, па справе аб выбуху ў якасці сведак
дапытана каля 900 чалавек, прызначана прыкладна 460 даследаванняў
рознага характару.

Пякарскі адзначыў, што гэта справа дагэтуль
знаходзіцца на кантролі ў прэзідэнта і праваахоўнікі рэгулярна даюць
справаздачу.

Нагадаем, выбух самаробнага прыстасавання з балтамі і
гайкамі прагрымеў падчас святочнага канцэрта з нагоды Дня незалежнасці.
На канцэрце было каля паўмільёна чалавек. Па медыцынскую дапамогу
звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі
шпіталізаваныя.

БелаПАН