Каля Міністэрства па падатках прайшла акцыя супраць "падатку на дармаедства"

Каля Міністэрства па падатках прайшла акцыя супраць "падатку на дармаедства"

На ганку Міністэрства па падатках і зборах 13 лютага адбыўся своеасаблівы перформанс, перадае Радыё "Свабода". Актывістка Вольга Нікалайчык з паплечнікам прынеслі да ведамства рондаль з супам з костак і шалупіння. Варыва пакінулі на прыступках, пратэстуючы такім чынам супраць "падатку на дармаедства". Па словах Нікалайчык, менавіта такім "супам" улады спрабуюць накарміць беларускі народ.

Таксама актывістка прынесла слоік з хрэнам. Месідж гэтага перформансу Нікалайчык выказала так: "Хрэн вам, а не падатак".

Яна распавяла, што таксама лічыцца "дармаедкай", аднак пакуль што не атрымоўвала ліст з падатковай. "Праўда, на маё жытло накладзены арышт, і дзяржава можа ў любы момант выселіць мяне, а дом выставіць на аўкцыён за капейкі", — дадала Нікалайчык. Як вядома, ёй належыць выплаціць больш за 4000 долараў штрафу за ўдзел у вулічных акцыях з восені 2016 году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі