Каля эканамічнага ўніверсітэта ў Мінску снег пафарбавалі ў зялёны колер
Каля аднаго з корпусаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта снег пафарбавалі ў зялёны колер.
Як даведаўся тэлеканал "Белсат", снег пафарбаваны ў межах сумеснай акцыі з мабільным аператарам Velcom, які запускае новы тарыфны план для моладзі "Lemon". Таксама на снезе напісаны хэштэг "#проста так хочацца".
Студэнты па-свойму скарысталіся пафарбаваным снегам. У выніку на свет з'явіўся зялёны снегавік.