Каля Брэста ліквідавалі вялікі пажар, які набліжаўся да газавай запраўкі

Каля Брэста ліквідавалі вялікі пажар, які набліжаўся да газавай запраўкі

У другой палове дня 24 красавіка на ўскраіне Брэста ратавальнікі ліквідоўвалі вялікі пажар. Пра яго стала вядома пасля 13-й гадзіны — дым быў добра бачны за некалькі кіламетраў. Гарэла трава, кустоўе, а побач знаходзіцца газавая запраўка. Быў аб'яўлены збор асабістага складу брэсцкага гарнізона МНС. Агульная плошча, якую ахапіў агонь, складала 75 гектараў. Пажар удалося ліквідаваць толькі пасля 19-й гадзіны, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў.

На месцы працавалі 8 адзінак тэхнікі і больш за паўсотні чалавек, дадае sb.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі