Каля 200 студэнтаў віцебскага медуніверсітэта адпраўляюць на барацьбу з COVID

Захворванне на COVID-19 у Беларусі расце / з архіву БЕЛТА
Захворванне на COVID-19 у Беларусі расце / з архіву БЕЛТА

Большасць стацыянараў Віцебска зноў перапрафіляваны пад інфекцыйныя. Чыноўнікі кажуць, што вясновы пік захворвання яшчэ не дасягнуты, але пры гэтым адзначаюць, што захворванне коронавирусной інфекцыяй расце.

"Што з гэтым рабіць" і "як рэагаваць на сітуацыю"  абмяркоўвалі на пасяджэнні абласнога штаба пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Мікалая Шарстнёва, паведамляе сайт Віцебскага выканкама.

Было прынята рашэнне адправіць на дапамогу дактарам каля 200 студэнтаў Віцебскага медуніверсітэта. Частка з іх, каля 30 чалавек, ужо працуе у кол-цэнтрах, абтэлефаноўвае кантакты першага ўзроўню, якія знаходзяцца на самаізаляцыі.

"Сёння шмат пацыентаў, у якіх каранавірусная інфекцыя працякае без пнеўманіі або зусім без клінічных праяў, яны не маюць патрэбы ў шпіталізацыі і знаходзяцца на амбулаторным лячэнні", — сказаў рэктар ВДМУ Анатоль Шчасны. Адсочваць іх стан будуць у тым ліку і студэнты старэйшых курсаў медуніверсітэта. Пад іх у паліклініках Віцебска ўводзяць 25 дадатковых ставак.

Акрамя таго, медыцынскія студатрады адпраўляюць у Оршу, Полацк і Наваполацк, дзе, па ідэі аперштаба, "хлопцы падставяць плячо старэйшым калегам у паліклініках і стацыянарах".

У Беларусі істотна вырасла колькасць пацыентаў з COVID-19. Кожныя суткі колькасць новых носьбітаў каранавіруса пераваліла за тысячу чалавек. На 11 лістапада ў Беларусі было выяўлена за 109 тысяч 357 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. З пачатку пандэміі памерлі, па афіцыйных дадзеных, 1 тысяч 22 пацыента з выяўленай каранавірусной інфекцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі