Калі зрабіць Ціханоўскую “каралевай”, атрымаецца новая лукашэнкаўская сістэма

Калі зрабіць Святлану Ціханоўскую аналагам каралевы Лізаветы ў Вялікабрытаніі, як прапануе рэстаратар і дабраволец ва Украіне Вадзім Пракоп’еў, справы беларусаў лепей не стануць, лічыць эксперт украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч. Бо ўвогуле не павінна быць такога, каб некага проста прызначылі на спецыяльную пасаду.

Пытанне не ў асобе, а ў функцыянале, што гэты чалавек робіць. Мы, гаворачы пра дэмакратыю, пра тое, што хочам мяняць сістэму, хочам чагосьці іншага, забываем, што дэмакратыя — гэта пэўныя правілы. Пэўныя дыскусіі, правілы выбараў. А тут давайце Ціханоўскую паставім на нейкае асобнае месца. Чым адрозніваецца гэта “давайце пасадзім” ад Лукашэнкі з ягоным народным хуралам [Усебеларускі народны сход. — Еўрарадыё], які ўнесены ў Канстытуцыю?

Навошта пладзіць тую ж піраміду ўлады, але з іншымі прозвішчамі? Калі спрабуеш адлюстраваць сістэму прыняцця рашэнняў Лукашэнкі, гэта адлюстраванне не будзе нават такім малаэфектыўным, як у Лукашэнкі. Яно будзе горшым. Таму што гэта не арыгінал, а копія, — падводзіць рысу Ігар Тышкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.