Кадыраў распавёў, як марыў пра асабістую сустрэчу з Лукашэнкам

Кадыраў распавёў, як марыў пра асабістую сустрэчу з Лукашэнкам

У Чачні да кіраўніка Беларусі ставяцца з вялікай павагай. Пра гэта Рамзан Кадыраў заявіў 25 верасня на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, перадае БЕЛТА.

"Я, можна сказаць, марыў пра асабістую сустрэчу з вамі. Таму што ўсе гэтыя гады, як вы толькі што сказалі, мы адчувалі і адчуваем падтрымку. На Каўказе вас вельмі моцна паважаюць, любяць за вашу адназначную пазіцыю. За тое, што вы будуеце дзяржаву, абараняеце інтарэсы свайго народа на вышэйшым узроўні. Нам не абыякавая ваша краіна. І нашы краіны даўно звязваюць сяброўскія, братнія адносіны", — заявіў Кадыраў.

Па яго словах, жыхары Чачні розных узростаў прасілі перадаць прывітанне Лукашэнку. "У рэспубліцы як даведаліся, што я еду, усе — маладыя, старцы: "Бацьку вялікае прывітанне перадайце! Мы заўсёды адчуваем падтрымку, ўсе ягоныя выступы слухаем". Таму я перадаю вам прывітанне ад нашых грамадзян - моладзі, старэйшын. Яны вельмі вас любяць і паважаюць", — дадаў кіраўнік Чачні.

Ён падкрэсліў, што за мінулыя гады ўдалося цалкам аднавіць Чачэнскую Рэспубліку. 

У сваю чаргу Лукашэнка паведаміў, што Беларусь зацікаўленая працаваць у Каўказскім рэгіёне разам з Чачнёй. "Вы проста малайцы: паднялі з руін, з попелу свой кавалак зямлі, ўсялілі ўпэўненасць у народ. Для нас Чачэнская Рэспубліка — вельмі перспектыўны, аўтарытэтны рэгіён. Мы хацелі б не толькі супрацоўнічаць з Грозным, але з вамі разам працаваць і на Каўказе, што датычыць эканамічных адносін", — заявіў беларускі кіраўнік. Ён прапанаваў засяродзіцца на сумесным стварэнні высокатэхналагічнай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі