Вы тут

Качанава пракаментавала ініцыятыву зрабіць 31 снежня ў Беларусі выходным днём

Сёлета аўторак, 31 снежня, з'яўляецца звычайным працоўным днём

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава пракаментавала ініцыятыву зрабіць 31 снежня дзяржаўным выходным днём. Раней у інтэрнэце з'явілася адпаведная петыцыя. Сёлета аўторак, 31 снежня, з'яўляецца звычайным працоўным днём, а 1-2 студзеня (серада і чацвер) — выходныя. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас паабяцаў вывучыць пытанне.

Качанава ў сераду адкрывала новы басейн у Шабанах у Мінску, і ёй задалі пытанне пра апошні дзень года. "Я вельмі спакойна стаўлюся да 31 снежня, цытуе словы кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта TUT.by. — Як вырашаць людзі, так і будзе, як вырашыць урад. Галоўнае, каб было зручна і камфортна".

Наталля Качанава прызналася, што асабіста ёй усё роўна, паколькі яна працуе 31 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.