Каб адвакаты змаглі пагаварыць з Бабарыкам, людзі ўсю ноч трымалі чаргу ў СІЗА

Каб адвакаты змаглі пагаварыць з Бабарыкам, людзі ўсю ноч трымалі чаргу ў СІЗА

13 ліпеня адвакат Дзмітрый Лаеўскі сустрэўся з прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду Віктарам Бабарыкам у СІЗА КДБ. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Абаронца кажа, што пры гэтым атрымаў нечаканую дапамогу: "Неабыякавыя людзі занялі для нас чаргу на наведванне яшчэ ў нядзелю днём, мяняліся праз нейкі час, стаялі ўсю ноч. У выніку мы былі першымі і змаглі нармальна пагаварыць з кліентам. Ён уражаны тым, што людзі стаялі ў чарзе да раніцы, мерзлі пад дажджом і ветрам, ён вельмі ўдзячны за такую падтрымку"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі