Вы тут

Інвестыцыі беларусаў у латвійскі бізнес самыя высокія за пяць гадоў

Больш за ўсё беларусаў у Латвіі цікавіць нерухомасць / pexels.com

Беларускія інвестыцыі ў статутны капітал латвійскіх кампаній склалі 18,7 млн еўра ў 2021 годзе. Гэта на 8,19 млн еўра больш, чым годам раней. Такія дадзеныя прыводзіць латвійская кампанія Lursoft.

За апошнія гады беларусы ўкладвалі ў Латвію больш толькі ў 2016 годзе.

Беларускія інвестыцыі ў бізнес у Латвіі (млн еўра) / Lursoft

У 2020 годзе прадпрыемствы з беларускім капіталам забяспечвалі працоўнымі месцамі ў Латвіі 1826 супрацоўнікаў.

Больш за ўсё грошай беларускія інвестары сканцэнтравалі ў сферы кіравання нерухомасцю (1,27 млн еўра), холдынгавых кампаніях (0,55 млн еўра) і фінансавых кампаніях (0,5 млн еўра).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.