IKEA працягне закупляць лес у Беларусі, нягледзячы на парушэнні правоў чалавека

Закупка драўніны для IKEA у Беларусі / Беларусь 4
Закупка драўніны для IKEA у Беларусі / Беларусь 4

Кампанія IKEA працягне закупляць лес у Беларусі, нягледзячы на парушэнні правоў чалавека. Менеджар па глабальных пастаўках Inter IKEA Group Хенрык Эльм расказаў шведскай газеце Dagens Nyheter, што вытворца мэблі не плануе сыходзіць з Беларусі:

"Пакуль што наша ацэнка такая, што самае адказнае — застацца ў краіне".

Эльм дадаў, што IKEA заўсёды асуджае любыя парушэнні правоў чалавека ва ўсім свеце: "Мы ўважліва сочым за сітуацыяй у Беларусі і пастаянна ацэньваем магчымасці і рызыкі з нашай прысутнасцю".

Сысці з Беларусі для IKEA не так проста. Для шведскага канцэрна наша краіна — важная крыніца сыравіны. У 2019 годзе 5% усёй драўніны для IKEA паступала з Беларусі. Гэта зрабіла Беларусь пятым па велічыні пастаўшчыком драўніны для кампаніі ў свеце.

У 2020 годзе доля Беларусі павялічылася да 7% ад агульнага аб'ёму закупак драўніны.

Пастаўшчыкі IKEA купляюць сыравіну ў дзяржавы на спецыяльных лясных аўкцыёнах. Каля паловы драўніны выкарыстоўваецца для вытворчасці мэблі ўнутры Беларусі. Астатняе ператвараецца ў сталы і крэслы ў іншых краінах — пераважна ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі