Іх норавы: Шры-ланка працягвае пратэставаць, Tesla прадала "біток"

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Якіх толькі "бульбасрачаў" за мінулы тыдзень мы не бачылі. Яны з'яўляліся з такой інтэнсіўнасцю, што запаўнялі сабой усю інфармацыйную прастору. А ў свеце тым часам адбывалася шмат усяго цікавага. На Еўрарадыё традыцыйны агляд сусветных навін за тыдзень.

Няма часу чытаць? Слухайце на любой зручнай платформе.

У Шры-Ланцы выбралі новага прэзідэнта. Цяпер у краіне працягваюцца пратэсты

Их нравы: Шри-ланка продолжает протестовать, Tesla продала “биток”
Паліцыя на пратэстах у Шры-Ланке / Reuters

Коратка нагадаем перадгісторыю: 14 ліпеня былы прэзідэнт Гатабая Раджапакса пакінуў краіну і падаў у адстаўку. На той момант пратэстоўцы захапілі яго рэзідэнцыю, таксама яны выступілі супраць прызначэння на пасаду в. а. прэзідэнта Вікрамасінгхэ, які да гэтага пяць разоў быў прэм'ер-міністрам. Паводле звестак СМІ, выступаў пратэстоўцаў у дзень выбараў не было.

Потым пасаду прэзідэнта заняў былы прэм'ер краіны Раніл Вікрамасінгхэ, якога на фоне масавых пратэстаў прызначалі в. а. кіраўніка дзяржавы. Сёння, праз дзень пасля прысягі, сілы бяспекі Шры-Ланкі правялі рэйд і часткова ачысцілі лагер пратэстоўцаў на ўрадавай тэрыторыі ў Каломба.

 

Паліцыя паведаміла, што 9 чалавек затрыманыя, ёсць пацярпелыя. СМІ паказалі відэа, як салдаты ў ахоўным рыштунку і ўзброеныя аўтаматамі зносяць лагер, створаны ў красавіку пратэстоўцамі, разгневанымі эканамічным калапсам у краіне і вострай нястачай паліва, харчавання і медыкаментаў.

Апазіцыйны палітык Анура Кумара Дысанаяке, які прайграў на выбарах прэзідэнта, напісаў у твітары: “Давайце зрынем жорсткі… рэжым, які жорстка напаў на пратэстоўцаў у Гальле-Фэйс”.

Здаецца, па збожжы дамовяцца

Толькі што стала вядома, што Турцыя, Украіна і ААН падпісалі пагадненне аб экспарце збожжа. Дакумент падпісалі міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў, міністр абароны Турцыі Хулусі Акар і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Такі самы дакумент падпісалі прадстаўнікі Расіі.

Их нравы: Шри-ланка продолжает протестовать, Tesla продала “биток”
Nariman El-Mofty / AP / Scanpix / LETA

Кантроль партоў Адэса, Чарнаморск і Паўднёвы застаецца за ўкраінскім бокам. Знаходжанне ў гэтых партах іншых суднаў, акрамя тых, якія павінны забяспечваць экспарт збожжа і звязаных з ім харчовых прадуктаў і ўгнаенняў, не прадугледжваецца.

Індыйскі палітык выпіў вады са "свяшчэннай" ракі, спрабуючы даказаць яе чысціню, але трапіў у лякарню

Бхагвант Ман выпіў ваду з ракі ў часе святкавання чарговай гадавіны ачысткі вадаёма ад забруджванняў, але праз пару дзён быў шпіталізаваны ў лякарню са страўнікавай інфекцыяй.

Мясцовае выданне Punjab Express News адзначае, што ў Калі Бан трапляюць сцёкавыя воды навакольных гарадоў і вёсак. Паводле звестак СМІ, увечары ў аўторак, 19 ліпеня, Мана пачаў турбаваць боль у жываце. Яго на верталёце даставілі ў Дэлі і змясцілі ў мясцовую лякарню.

Як адзначае The Indian Express, урад не расказваў пра гэтую сітуацыю, паколькі палітыка даставілі ў сталіцу без службы бяспекі. Афіцыйна ўлады адмаўляюць інфармацыю СМІ, адзначаючы, што Ман здаровы і рыхтуецца да запланаваных сустрэч.

У Дэлі лекары заключылі, што Ман падхапіў інфекцыю. Ён знаходзіўся пад наглядам у асобнай палаце лякарні і заставаўся ў стабільным стане, а 21 ліпеня індыйскія СМІ даведаліся, што яго выпісалі.

Ветэрынары выратавалі белага мядзьведзя, у якога ў роце захрасла кансервавая бляшанка з-пад згушчонкі

Гэтая гісторыя адбылася ў Краснаярскім краі Расіі. Цяпер няшчаснага мядзьведзя забяруць у людзей і пакінуць сам-насам з запасам рыбы. Праз бляшанку ў роце драпежнік доўга не мог паляваць і паміраў.

 

Их нравы: Шри-ланка продолжает протестовать, Tesla продала “биток”

Спецыялісты, якія прыляцелі на дапамогу з Масквы, знайшлі жывёліну за тры кіламетры ад пасялковага аэрапорта, усыпілі і паспяхова дасталі з пашчы бляшанку, апрацаваўшы рану.

Мясцовыя жыхары напярэдадні здымалі відэа з аслабелай жывёлай. Яны спрабавалі самі дапамагчы мядзьведзю, але не змаглі. Звер засунуў язык у бляшанку, і ён захрас, бо накрыўка бляшанкі завернутая ўнутр.

Tesla прадала 75% сваіх Bitcoin

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы кампаніі. У той жа час фірма папоўніла свой баланс наяўнымі на 963 мільёны долараў. Дарэчы, Tesla была другім найбуйнейшым публічным уладальнікам біткойна.

Як заявіў кіраўнік Tesla Ілан Маск, продаж крыптавалюты быў абумоўлены неабходнасцю павялічыць ліквіднасць у перыяд антыкавідных абмежаванняў у Кітаі.

Пры гэтым кампанія не прадала "ніводнага" Dogecoin — альтэрнатыўнай крыптавалюты, фанатам якой "дзеля весялосці" з'яўляецца бізнесмен. Раней ён казаў, што працягне падтрымліваць манету, нягледзячы на карэкцыю рынку.

Маск таксама падкрэсліў, што Tesla адкрытая для будучых інвестыцый у біткойн. Але навіны паўплывалі на рынак, і пасля такіх заяў ён упаў прыблізна на 20 адсоткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі