Вы тут

І ніякага zoom: гэтай ноччу абяцаюць вельмі крутую цырымонію “Оскар”

Статуэтка, якую атрымлівае пераможца"Оскар" / Esquire

Цырымонія ўручэння прэміі Амерыканскай кінаакадэміі “Оскар” пачнецца сёння ўначы ў 1:30 па мінскім часе і будзе значна адрознівацца ад звыклага фармату.

Галоўнае дзейства будзе праходзіць не ў кінатэатры “Долбі”, як гэта было шмат гадоў запар, а ў будынку вакзала ў Лос-Анджэлесе.  

Цырымонія павінна была прайсці яшчэ ў лютым, але арганізатары адклалі яе на красавік, спадзеючыся, што чарговая хваля каранавіруса да гэтага часу не накрые планету. Лік зорак, якія пройдуць па чырвонай дарожцы, будзе значны меншае за звычайнае, экстравагантных вечарын таксама не будзе, піша New York Times.

А яшчэ не будзе “зум-улучэнняў”, ад якіх асабліва моцна стаміліся на карантыне амерыканцы. Арганізацыяй цырымоніі займаўся рэжысер, ўладальнік “Оскара” Стывен Содэрберг. Ён і яго партнёры па арганізацыі цырымоніі нават адмовіліся ад масак і ўкаранілі дастатковую колькасць пратаколаў бяспекі, выконваючы якія госці цырымоніі змогуць адмовіцца ад іх.

Сёлета на “Оскар” не прэтэндуюць блакбастары.

Напомнім, за каго вы можаце заўзець сёначы, калі заўтра раніцай вам не патрэбна збірацца на працу. У галоўнай катэгорыі “Лепшы фільм” за статуэтку будуць змагацца “Мінары” Лі Айзэка Чана; “Дзяўчына, якая падае надзеі” Эмералд Фэннел, “Манк” Дэвіда Фінчара, “Бацька” Фларыяна Зэлера, “Суд над чыкагскай сямёркай” Аарона Соркіна, “Зямля качэўнікаў” Хлоі Чжаа, “Гук металу” Дарыуса Мардэра і “Юда і чорны месія” Шака Кінга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.