Хлопец набраў пазыкаў на 23 тысячы рублёў — на яго завялі справу за махлярства

Хлопец набраў пазыкаў на 23 тысячы рублёў — на яго завялі справу за махлярства

Пракуратура Брэста распачала крымінальную справу ў дачыненні да 27-гадовага бізнэсмена, які пазычаў у знаёмых грошы на набыццё тавару, але пазыкі не вяртаў. Пацярпелымі па гэтай справе праходзяць сем чалавек, агульная сума шкоды — 22 923 рублі.

Як паведамляе TUT.by, малады чалавек браў у знаёмых розныя сумы — ад 300 да 3000 долараў і кожны раз тлумачыў, што грошы яму патрэбныя на набыццё тавару ў Польшчы. Нікому з крэдытораў ён грошай не вярнуў. Тады яны звярнуліся ў міліцыю.

Участковы міліцыянт правёў праверку паводле іх заяве і адмовіў у крымінальнай справе. Аднак гарадская пракуратура не пагадзілася з праваахоўнікамі і ўсё ж завяла на прадпрымальніка справу за махлярства ў буйным памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі