ХК "Юнацтва" сёння гуляе другі матч у Лізе чэмпіёнаў — з "Векшэ Лэйкерс"

ХК "Юнацтва" сёння гуляе другі матч у Лізе чэмпіёнаў — з "Векшэ Лэйкерс"

23 жніўня хакеісты мінскага клуба "Юнацтва" правядуць другі матч у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў. На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" яны будуць прымаць шведскі клуб "Векшэ Лэйкерс". Гульня пачнецца а 19-й гадзіне.

Шведы з'яўляюцца лідарамі папярэдняй групы L — у іх чатыры ачкі. На другім месцы ідзе "Юнацтва", у якога тры ачкі. Трэцяе месца займае чэшскі "Млада Баляслаў" з двума ачкамі.

Першы паядынак у Лізе чэмпіёнаў "Юнацтва" правяло з чэшскім клубам і выйграла з лікам 4:3. Сённяшнія сапернікі беларускага клуба — шведы правялі ў турніры ўжо дзве сустрэчы — абедзве з "Млада Баляслаў". Першая сустрэча скончылася перамогай "Векшэ" з лікам 7:3, а ў другім матчы яны прайгралі па серыі булітаў — 2:3.

Для выхаду ў плэй-оф камандзе Міхаіла Захарава трэба  ў сваё групе L заняць месца не ніжэй за другое.

У верасні "Юнацтва" правядзе два выязныя матчы ў рамках папярэдняй групы. 6 верасня іх чакае сустрэча з "Млада Баляславам", а 9-га — з "Векшэ Лэйкерс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі