Хакейная зборная ЗША разграміла Расію ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету (відэа)

Хакеісты зборнай ЗША выйгралі ў расіян упэўнена і прыгожа — 8:3 (2:1, 2:0, 4:2). Адзначым, што адну з шайбаў закінуў амерыканец беларускага паходжання 19-гадовы Алекс Гальчанюк.


Такім чынам амерыканцы першымі патрапілі ў паўфінал сусветнага першынства, а расіяне датэрмінова склалі свае чэмпіёнскія паўнамоцтвы (летась зборная Расіі выйграла першынство свету).

Расійскі хакеіст: У матчы з ЗША мы абасраліся! Не паўтарыць бы ў Сочы...


Сёння таксама пройдуць яшчэ тры чвэрцьфіналы: Канада — Швецыя, Фінляндыя — Славакія, Швейцарыя — Чэхія.

Алекс Гальчанюк: “Мне ніхто не прапаноўваў гуляць за беларускую зборную”

Статыстыка хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету (+відэа ўсіх матчаў)

Фота — iihf.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі