Хакеісты мінскага “Дынама” разграмілі аднаго з лідараў Усходняй канферэнцыі

Хакеісты мінскага “Дынама” разграмілі аднаго з лідараў Усходняй канферэнцыі

Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі ў аднаго з лідараў Усходняй канферэнцыі казанскага “Ак Барса” — 4:1 (0:0, 2:1, 2:0). Чарговы матчы чэмпіянату КХЛ у панядзелак прайшоў на “Мінск-Арэне” ў прысутнасці 12 тысяч гледачоў. У першым перыядзе дынамаўцы ўдвая перакідалі гасцей, але закінутых шайбаў не было. У другім перыядзе больш кідалі хакеісты “Ак Барса”, але мінчукі яго выйгралі. Шайбы на рахунку Ягора Шаранговіча і Яўгена Кавыршына. У трэцім перыядзе Шарль Лінгле і Марк-Андрэ Граньяні закінулі яшчэ дзве шайбы (першая — у большасці, другая — у пустую браму на 59-й хвіліне).

У мінчукоў стала 38 ачкоў пасля 30 гульняў, яны па-ранейшаму займаюць у Заходняй канферэнцыі 10-е месца і знаходзяцца па-за зонай плэй-оф.

У “Дынама” пачынаецца чарговая выязная серыя. 16 лістапада адбудзецца матч з “Куньлунем”, 18-га — з “Адміралам”, 20-га — з “Амурам”. 24 лістапада на “Мінск-Арэне” дынамаўцы прымуць “Аванград”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі