Гюнеш падала заяўку на ўдзел у “Еўрабачанні” ад Азербайджана

Пра гэта беларуская спявачка заявіла ў інтэрв’ю інтэрнэт-выданню TrendLife. Паводле яе слоў, песня ўжо падрыхтаваная. Яна будзе выконвацца на англійскай мове. Нагадаем, летась Гюнеш, якая паходзіць з Азербайджана, але нарадзілася і жыве ў Беларусі, патрапіла ў лік фіналістаў нацыянальнага адбору да “Еўрабачання” ад нашай краіны.
Але ў фінале перамог Руслан Аляхно. Дарэчы, яшчэ адзін леташні беларускі фіналіст гурт “Далі” паспрабуе здабыць пуцёўку ў Маскву праз Польшчу. Цікава, ці захочуць прадстаўляць нашу краіну беларускія артысты, якія жывуць за мяжой.

Днямі ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што Аляксандр Лукашэнка асабіста прапанаваў прадставіць Беларусь на “Еўрабачанні” Барысу Маісееву.

Праўда, Аляксандр Ціхановіч, кіраўнік нацыянальнага адбору на фестываль, сумняваецца ў такой магчымасці.

“Я пра гэта не чуў, але думаю, што Барыс наўрад ці пойдзе на гэта, таму што жывое выкананне на “Еўрабачанні” і фармат яго твораў… шчыра кажучы, наўрад ці адпавядае фармату “Еўрабачання”. Ён цудоўны артыст, які ўмее рухацца на сцэне, але жывы выступ пакідае жадаць лепшага”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі