Грузінскія школы ў Паўднёвай Асеціі пераводзяць на рускую мову навучання

Грузінскія школы ў Паўднёвай Асеціі пераводзяць на рускую мову навучання

Грузінскія школы ў Паўднёвай Асеціі, якая адкалолася ад Грузіі, з новага навучальнага году пераводзяць на рускую мову і расійскую праграму. Грузінскую мову школьнікам будуць выкладаць толькі ў якасці асобнага прадмету.

Гаворка ідзе пра грузінскія школы, асноўная частка якіх знаходзіцца ў Ахалгорскім раёне, які да вайны 2008 года знаходзіўся пад кантролем Тбілісі, паведамляе ВВС.

Улады Паўднёвай Асеціі заяўляюць, што змены будуць тычыцца толькі пачатковых класаў грузінскіх школ і што такі пераход — у інтарэсах саміх навучэнцаў, якія затым змогуць паступаць у ВНУ Паўднёвай Асеціі і Расіі.

У Тбілісі гэты план называюць дыскрымінацыйным і лічаць, што абмежаванні на атрыманне адукацыі на роднай мове прымусяць этнічных грузін пакінуць родныя мясціны. На сёння грузіны складаюць каля паловы насельніцтва Ахалгорскага раёна.

Незалежнасць самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі пасля вайны 2008 года прызналі толькі чатыры дзяржавы — Расія, Нікарагуа, Венесуэла і Науру. Усе астатнія краіны, якія ўваходзяць у ААН, лічаць гэты рэгіён часткай Грузіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі