Грузавік са свіннямі перакуліўся ў Бабруйску па дарозе на мясакамбінат

Грузавік са свіннямі перакуліўся ў Бабруйску па дарозе на мясакамбінат

Грузавік "Урал", які вёз 60 свіней на мясакамбінат, перакуліўся на ўездзе ў Бабруйск, піша мясцовае выданне "Коммерческий курьер". 

ДТЗ адбылося 16 студзеня каля 15:00. Свіней везлі з Мсціслаўскага раёна. Экспедытар прадпрыемства, які ехаў у кабіне грузавіка, распавёў, што на закругленні дарогі машына страціла кіраванне і перакулілася.
 
Паведамляецца, што пры здарэнні не пацярпелі ні людзі, ні жывёлы. "Толькі стрэс перажылі", — кажа экспедытар. Аднак праз гадзіну пасля аварыі свінні асвойталіся, і самыя спрытныя нават паспрабвалі вырвацца на волю. 

"Коммерческий курьер" піша, што гэта не першы выпадак, калі па дарозе на мясакамбінат адбываюцца здарэнні з жывёламі. У лістападзе 2018-га на вуліцы Бахарава збегла карова. Праўда, уцякачку тады хутка злавілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі