“Група рызыкі”: каго затрымалі на Партызанскім маршы 18 кастрычніка

“Група рызыкі”: каго затрымалі на Партызанскім маршы 18 кастрычніка

Чарговы пратэстны марш адбыўся ў Мінску ў нядзелю 18 кастрычніка. Па дадзеных праваабаронцаў і валанцёраў, затрымана было каля 250 чалавек. Год нараджэння ды гендар большасці з іх вядомы, а значыць, можна скласці прыблізны партрэт “групы рызыкі” па затрыманнях на маршы.

Большая частка затрыманых пратэстоўцаў — людзі ад 25 год. Пераважна гэта мужчыны.

На мінулым тыдні кіраўнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў заяўляў пра тое, што “касцяк” пратэстоўцах складае моладзь да 30 год. Аднак сярод затрыманых учора больш за палову — людзі старэйшага ўзросту.

Па звестках праваабаронцаў, за час, які прайшоў пасля выбараў, адбылося блізу 15 тысяч затрыманняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі