Вы тут

Гродзенскія мытнікі знайшлі ў замежніка 2,5 кг какаіну

Наркотыкі, выяўленыя гродзенскімі мытнікамі / customs.gov.by

Супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў пункце пропуску "Брузгі" спынілі спробу кантрабанды наркотыкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Нечаканую знаходку выявілі ў аўтамабілі, якім кіраваў жыхар Еўрасаюза. Машыну праверылі з дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу, а потым выклікалі сабаку і ўжылі газааналізатар. У маторным адсеку машыны знайшлі хованку, у якой былі тры скруткі з белым парашком, упакаваным у чорны поліэтылен. Агульная вага грузу склала каля 2,5 кг.

Экспертыза паказала, што ў складзе парашку ўтрымліваецца такі наркотык, як какаін. 

На кіроўцу аўтамабіля пачалі крымінальную справу. Ён узяты пад варту.