Гродзенец "на развітанне" зрабіў тату з панарамай роднага горада (фота)

Гродзенец "на развітанне" зрабіў тату з панарамай роднага горада (фота)

У снежні 2017 года гродзенец Дзмітрый зрабіў татуіроўку, незвычайную нават па сусветных мерках. На руцэ ён "набіў" панараму роднага Гродна. Хлопец збіраецца надоўга пакінуць горад. Тату застанецца на памяць пра малую радзіму. Гэтую незвычайную гісторыю распавядае сайт hrodna.life.

"Біць" складаную татуіроўку Дзмітрый наважаўся на працягу трох гадоў. Татуіроўка з відам Гродна стане часткай вялікай выявы на руцэ і грудзях.

"Я планую з’язджаць, а татуіроўка будзе нагадваць пра любімы горад, — распавядае Дзмітрый. — Чаму абраў менавіта такую ​​панараму? Напэўна, таму што яна самая вядомая. Здымкаў з відамі Гродна ў інтэрнэце шмат, але выбраць нешта, каб добра на руцэ глядзелася, вельмі складана.

Спачатку хацелася "набіць" на руцэ якую-небудзь вуліцу ў цэнтры. Напрыклад, дзе каланча, Стары замак або нават набярэжную. Была магчымасць зрабіць татуіроўку і з відамі старога Гродна, але гэтага я не хацеў, бо таго горада не бачыў, а хацелася тое, што ведаеш і любіш".

Каб зрабіць чорна-белую татуіроўку з відам Гродна майстру Дзмітрыю Мядзведзю спатрэбіліся два сеансы па некалькі гадзінаў. Праца сама па сабе складаная, бо раней татуіроўшчык панараму горада нікому не "набіваў". Фатаграфію, якую выбраў кліент, майстру давялося выцягваць, каб на руцэ ўсё выглядала гарманічна.

"Калі "біць" вакол рукі, дык у нас бы злучыліся касцёлы і атрымалася б непрыгожа. А так давялося выцягваць панараму і атрымалася нядрэнна, — кажа Дзмітрый Мядзведзь. — Я шмат розных татуіровак рабіў гродзенцам, але вось панараму горада яшчэ не біў. Было нешта падобнае — гербы, арнамент, але гэта не тое".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі