Грамадзянін Емена ехаў праз беларускую мяжу з падробленым пашпартам

Грамадзянін Емена ехаў праз беларускую мяжу з падробленым пашпартам

Брэсцкія памежнікі 15 жніўня падчас праверкі пасажыраў цягніка "Масква — Парыж" выявілі замежніка з падазроным дакументам. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, мужчына падаў памежнікам пашпарт грамадзяніна Нідэрландаў з прыкметамі поўнай падробкі.

Падарожніка ссадзілі з цягніка. Пазней у яго знайшлі пашпарт грамадзяніна Емена. Выявілася, што еменец спрабаваў выехаць у Еўрасаюз па падробленым пашпарце, каб там палепшыць сваё жыццё.

Акрамя адміністрацыйнага пратаколу за парушэнне дзяржаўнай мяжы на мужчыну могуць пачаць крымінальную справу — за падробку і выкарыстанне падробленых дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі