Гомельскага апазіцыянера Уладзіміра Кацору асудзілі на 7 сутак арышту

У Гомелі адбыўся суд над каардынатарам руху “За свабоду” Уладзімірам Кацорам. Апазіцыянера прыгаварылі да 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

“Учора Уладзімір Кацора атрымаў выклік у аддзяленне міліцыі з нагоды распаўсюджвання ўлётак пра сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, якая адбудзецца ў Гомелі ў бліжэйшую пятніцу. Сёння міліцыянты склалі на яго пратакол. Яго абвінавацілі ў парушэнні закона аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі