Вы тут

Гісторыя — не дапаможнік па прапагандзе: як пражыць Год гістарычнай памяці

Вытрымка з "Народнай газеты" 1995 года

У мірныя часы ўлады не абвясцілі б Год гістарычнай памяці, лічыць гісторык Цімох Акудовіч. “Гістарычная памяць” — канструкт, якім вельмі цяжка займацца. Але ж нечым больш “рэальным” у цяперашніх умовах займацца яшчэ цяжэй.

“Любая рэальная штука цяпер не будзе працаваць. А гістарычную памяць улады лічаць “нерэальнай штукай”, можна пагаварыць, даць заданні, даручэнні — і год прайшоў”, — лічыць Акудовіч.

Суразмоўнік Еўрарадыё кажа, што пры аптымістычным падыходзе можна было б падумаць, што за гэты год яны хочуць знайсці беларускую дзяржаўнасць, як Лукашэнка хацеў 20 гадоў таму. Але ж, на жаль, гісторыю ўлады нібыта ўяўляюць дапаможнікам па прапагандзе, кажа Акудовіч.

У той жа час ён называе сябе аптымістам і гаворыць, што на вынікі Года гістарычнай памяці варта будзе паглядзець праз некаторы час. Бо гэта тое поле, на якім за сваю праўду можна пазмагацца.

“Калі гаварыць пра змаганне ідэй, дык тут у нас сілы ёсць. У нас напрацаваныя нейкія рэчы, і тут мы можам пазмагацца”.

Поўную размову з гісторыкам глядзіце на Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.