Герасіменя пачынае праводзіць індывідуальныя заняткі па плаванні ў Варшаве

Аляксандра Герасіменя пачынае праводзіць індывідуальныя заняткі па плаванні ў Варшаве. "Сябры, я вяртаюся да таго, што прыносіць мне задавальненне, да таго, што натхняе мяне, надае энергію працаваць яшчэ больш і лепш! піша спартсменка. — Бо праца надае высакароднасць чалавека і робіць тваю працу карыснай. І сёння я хачу быць карыснай вам".

Герасіменя — двухразовая срэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 у Лондане, бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіёнка свету і Еўропы. Спартыўную кар'еру яна скончыла ў 2019 годзе. У 2020-м Аляксандра Герасіменя падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі і вымушана была выехаць за мяжу. Працяглы час ачольвала Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, з якога сышла з-за рознагалоссяў. У красавіку сёлета яна заявіла, што "трэба рухацца далей".

У Беларусі на Аляксандру Герасіменю распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.