Генерал ФСБ у Мінску заявіў, што няма доказаў дачынення расіян да кібератак

Генерал ФСБ у Мінску заявіў, што няма доказаў дачынення расіян да кібератак

Алег Сырамалотаў, намеснік міністра замежных спраў Расіі па пытаннях супрацьдзеяння тэрарызму, генерал арміі ў запасе, у мінулым — начальнік дэпартамента контрразведкі ФСБ РФ, у Мінску выказаўся наконт "правалаў расійскай разведкі на Захадзе" і абвінавачанняў у кібератаках. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, Сырамалотаў сказаў, што "гэта распаўсюд фэйкавых навін".

"Ніякіх доказаў няма... Шуму шмат, а доказаў ніякіх", — адзначыў ён.

Як інфармавала Еўрарадыё, напярэдадні з'явілася чарговае расследаванне Bellingcat і The Insider. "Бізнесмен" Аляксандр Пятроў, які ездзіў глядзець у Солсберы на мясцовы сабор, аказаўся лекарам з ГРУ Аляксандрам Мішкіным. Раней стала вядома. што яго спадарожнік Руслан Башыраў аказаўся палкоўнікам ГРУ і Героем Расіі Анатолем Чапігам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі