Вы тут

"Газпрам": Беларусь і Расія ўрэгулявалі пытанне запазычанасці за пастаўкі газу

"Газпрам" пачаў з Беларуссю перамовы пра пастаўкі газу ў 2021 годзе / Reuters

Беларусь і Расія цалкам урэгулявалі пытанне запазычанасці за пастаўкі газу. Пра гэта паведамляе прэс-служба расійскай кампаніі "Газпрам" па выніках працоўнай сустрэчы старшыні праўлення "Газпрама" Аляксея Мілера і міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча. Яна прайшла 11 лістапада ў Санкт-Пецярбургу.

На сустрэчы таксама абмрякоўваліся пастаўкі расійскага газу ў Беларусь у 2021 годзе. Кантракт на пастаўку газу ў нашу краіну дзейнічае толькі да канца 2020-га. 

У верасні расійскі бок паведамляў, што Беларусь завінавацілася "Газпраму" 328 мільёнаў долараў. 16 кастрычніка Беларусь атрымала ад падкантрольнага Расіі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця крэдыт у 500 мільёнаў долараў. З іх і была пагашаная запазычанасць перад беларускай "дачкой" "Газпрама".

Раней беларускія ўлады заяўлялі, што хочуць ад Расіі справядлівага кошту на газ. У Расіі аптовая цана за тысячу кубаметраў газу складае 80 долараў, а Беларусь плаціць 127 долараў за тысячу кубаметраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.