Ганчарэнка: Кіраўнікі клуба хацелі, каб я махаў рукамі і крычаў на гульцоў

У чацвер, 13 лістапада, стала вядома, што расійскі футбольны клуб з Краснадара і галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка дасягнулі згоды аб датэрміновым скасаванні кантракту. У афіцыйнай заяве ФК "Кубань" адзначалася нізкая дысцыпліна, нейкія "глыбокія прычыны", якія ў выніку маглі прывесці да развалу каманды. Цалкам заяву можна пабачыць тут.

"Найперш, я прафесійны трэнер, і кубанскім этапам мая кар'ера не абмяжуецца, — цытуе словы Віктара Ганчарэнкі "Р-Спорт". — Таму не магу дапусціць, каб на маёй рэпутацыі была пляма трэнера, які дапусціў нізкі ўзровень дысцыпліны. Фінансавыя страты — гэта імгненна, у адрозненне ад іміджавых. Я насамрэч не збіраўся нікуды сыходзіць, але калі кіраўнікі клуба кажуць аб неабходнасці такога кроку, супраціўляцца няма сэнсу. Гвалтоўна мілы не будзеш. Наколькі мне вядома, у кіраўніцтве клуба не было адзінага меркавання аб неабходнасці майго звальнення, аднак такое рашэнне ў выніку адбылося. Дадзеныя клубам тлумачэння мяне не задавальняюць.

Што такое ўзровень дысцыпліны? Многія людзі ў кіраўніцтве "Кубані" працуюць "на аголеным нерве" і лічаць, што трэнер павінен паводзіць сябе гэтак жа. Ён павінен гарлапаніць на гульцоў, штодня размахваць рукамі, і пры першым выпадку крычаць, што футбалісты, скажам так, — нядобрыя людзі. Так тут прывыклі. А калі трэнер спакойна кантактуе з футбалістамі, нават тымі, хто незадаволены сваім статусам, гэта непарадак. З іх пункту гледжання".

Заўзятар “Кубані”: Мы прыйдзем праводзіць Ганчарэнку, якога шчыра палюбілі

Здымак з архіву. Фота — ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі