Галоўнага сведку па справе аб выбуху правераць на дэтэктары хлусні

На дэтэктары хлусні правераць галоўнага сведку па справе аб выбуху 4 ліпеня ў Мінску. Нагадаем, сёння раніцай у Кастрычніцкі РУУС беларускай сталіцы прыйшоў мужчына, якога праваахоўнікі лічаць галоўным сведкам. Сведку адразу ж прывезлі ў ГУУС Мінгарвыканкама.  У сталічнай міліцыі спасылаюцца на тайну следства, таму не паведамляюць, пра што распавёў мужчына.

Як паведамляе "Інтэрфакс", мужчыне-жыхару сталіцы 47 гадоў, ён - беспрацоўны. У яго кватэры ўжо праведзены ператрус.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што "пакуль аб'ектыўных прычын для затрымання гэтага чалавека няма". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі