Галандыя і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расію ў крушэнні самалёта MH17

Галандыя і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расію ў крушэнні самалёта MH17

Нідэрланды і Аўстралія афіцыйна ўсклалі на Расію адказнасць за крушэнне самалёта "Боінг", збітага над Украінай 17 ліпеня 2014 года, перадае Бі-Бі-Сі. Як паведаміў на сваім сайце ўрад Галандыі, абедзве краіны афіцыйна апавясцілі Расію пра сваё рашэнне.

Напярэдадні міжнародная група следчых абвясціла, што ракетная ўстаноўка "Бук", з якой быў збіты самалёт, належала 53-й брыгадзе СПА расійскіх Узброеных сіл з Курска. Па словах кіраўніка цэнтральнага дэпартамента крымінальных расследаванняў нацыянальнай паліцыі Нідэрландаў Вілберта Паўлісэна, усе машыны канвою, якія суправаджалі "Бук", таксама належалі расійскаму войску. 

"Боінг-777" быў збіты над усходняй Украінай 17 чэрвеня 2014 года. Рэйс MH17 Malaysia Airlines накіроўваўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На яго борце былі 298 чалавек, якія ўсе загінулі. 

Большасць пасажыраў на борце складалі грамадзяне Нідэрландаў. Загінулі таксама грамадзяне Аўстраліі, Малайзіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Канады, Інданезіі, Германіі, Новай Зеландыі і Філіпінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі