Фядута заявіў у судзе аб дрэнным самаадчуванні і неабходнасці медагляду

2 жніўня Аляксандр Фядута заявіў у судзе аб дрэнным самаадчуванні і неабходнасці медагляду. Як паведамляе БЕЛТА, падчас допыту яму дазволілі адказваць на пытанні седзячы з-за стану здароўя, але ён адмовіўся. У выніку пасяджэнне ў аўторак скончылася раней. Яно працягнецца ў сераду а 10-й гадзіне.

Фядута — літаратузнаўца і палітолаг, фігурант "справы змоўшчыкаў". Ён знаходзіцца за кратамі з вясны мінулага года. Крымінальная справа разглядаецца ў Мінскім абласным судзе. Аляксандр Фядута прызнае сябе віноўным толькі часткова.

Па версіі следства, абвінавачаныя рыхтавалі "дзяржаўны пераварот" у Беларусі. З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за "змоўшчыкамі" працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.