Вы тут

Футбалісты Беларусі прайгралі Грузіі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы — 0:1

На Еўра-2020 беларускія футбалісты прайгралі Грузіі / pixabay.com

Футбалісты беларускай зборнай прайгралі Грузіі ў паўфінале плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы — 0:1. 

Гульня прайшла 8 кастрычніка на стадыёне імя Барыса Пайчадзэ без гледачоў — у сувязи з распаўсюдам каранавіруса.

Адзіны гол на сёмай хвіліне забіў у браму беларускай каманды Торніке Акрыяшвілі, рэалізаваўшы пенальці.

Такім чынам, беларуская зборная закончыла выступ на Euro-2020. 

Дарэчы, на матч у зборную не выклікалі паўабаронцу барысаўскага БАТЭ Станіслава Драгуна: спартовец падтрымаў арыштаваную за ўдзел у мірных пратэстах баскетбалістку Алену Леўчанка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.