Вы тут

Фотафакт: У мінскім метро з'явілася рэклама канцэрта Лявона Вольскага

Фота Паўла Свярдлова

Рэклама канцэрта Лявона Вольскага з'явілася ў мінскім метро. Яе можна пабачыць на станцыі метро "Кастрычніцкай". Ёсць таксама вялізны рэкламны шчыт на станцыі метро "Няміга".  

Сам канцэрт адбудзецца 8 траўня ў віленскім клубе Vakaris Vilnius. Арганізатары абяцаюць, што 50 чалавек, якія адсядзелі 10 і больш сутак за Дзень Волі, змогуць трапіць на канцэрт бясплатна.