Фотафакт: Каля пасёлку Калодзішчы пад Мінскам знайшлі дзейную бомбу

Слухачка Еўрарадыё Святлана паведаміла пра небяспечную знаходку, на якую натрапіла ў раёне могілак ля пасёлка Калодзішчы пад Мінскам. “Выйшлі на фотасесію ў раёне Калодзішчаў — а там такі прадмет у кустах...” — распавяла яна.

Спачатку Святлана разам са сваімі сябрамі адкінула падазроны прадмет падалей, але потым вырашыла выклікаць міліцыю.

На месца прыехалі сапёры і сказалі, што снарад поўны выбухоўкі і дзейны. Апроч таго, на бомбе былі сляды чыёйсьці спробы ўскрыць снарад. Спецыялісты забралі бомбу на палігон для абясшкоджвання, а Святлана абяцае наставіць свечак сваім анёлам-абаронцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі