Фонд Навальнага зрабіў фільм пра валдайскую дачу Пуціна

Фонд Навальнага зрабіў фільм пра валдайскую дачу Пуціна

Фонд барацьбы з карупцыяй, створаны Аляксеем Навальным, апублікаваў новае відэа аб рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна. Першы фільм быў пра Геленджык, другі — пра Валдай.

Гэта 16-хвілінны відэаролк. У ім гаворыцца пра валдайскую дачу Пуціна. Аўтары кажуць, што гэта "ўлюбёная, і, мабыць, таму самая сакрэтная" рэзідэнцыя расійскага кіраўніка. Паведамляецца, што рэзідэнцыя займае плошчу ў 150 гектараў з асабняком у 3500 квадратных метраў.

Аўтары кажуць, што відэа мусіў запісваць Навальны, але трапіў у турму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі