Вы тут

Фінансавая міліцыя прыйшла з ператрусам да праваабаронцы Таццяны Равякі

Таццяна Равяка / Антон Сурапін, bnp.by

Сілавікі прыйшлі з ператрусам дадому да праваабаронцы Таццяны Равякі, паведамляе Радыё "Рацыя".

Жанчына паведаміла па тэлефоне калегам, што ператрус ладзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Па словах Таццяны, ператрусы павінныя адбыцца ў яе дома, на лецішчы і ў офісе.

Равяка шмат гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю.

Ёсць звесткі, што пры ператрусе ў Равякі забралі тэлефон і камп'ютар. Яна на волі, але з'яўляецца сведкай па крымінальнай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Дарэчы, сёлета 12 жніўня ў яе ўжо праходзіў ператрус. У Беларусі затрымалі ўкраінскіх праваабаронцаў Яўгена Васільева і Канстанціна Рэуцкага. Яны спыняліся акурат у кватэры Равякі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.