Фільм па сцэнары Андрэя Курэйчыка выйшаў у лідары расійскага пракату

Фільм па сцэнары Андрэя Курэйчыка выйшаў у лідары расійскага пракату

Фільм "Движение вверх", над сцэнаром якога працаваў беларус Андрэй Курэйчык, выйшаў у лідары расійскага кінапракату. За першы тыдзень (з 28 снежня) зборы стужкі ў кінатэатрах перавысілі 400 млн расійскіх рублёў — гэта $7 млн.

"Движение вверх" распавядае гісторыю перамогі савецкіх баскетбалістаў на Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 годзе. У фінальным матчы каманда Уладзіміра Кандрашына перамагла зборную ЗША, якая дагэтуль увогуле не прайграла ніводнай гульні на алімпійскіх турнірах. 

Вырашальнымі сталі апошнія 3 секунды той гульні. Амерыканцы выйгравалі 50:49 і ўжо нават паспелі памылкова пачаць святкаваць перамогу. Але Іван Ядзешка (дарэчы, ураджэнец Гродзеншчыны) праз усю пляцоўку даў пас Аляксандру Бялову, і той, скарыстаўшыся тым, што двое гульцоў зборнай ЗША перашкодзілі адзін аднаму, закінуў пераможны мяч.

Па звестках расійскай "Адзінай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы", бліжэйшы канкурэнт "Движения вверх" — стужка "Три богатыря и принцесса Египта" — сабрала за тыдзень каля 310 млн расійскіх рублёў ($5,4 млн).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі