Вы тут

Федэральны канцлер Аўстрыі прывёз Лукашэнку горныя лыжы і атрымаў ікону

ctv.by

Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц і Аляксандр Лукашэнка абмяняліся падарункамі, інфармуе тэлеканал СТБ. Госць прывёз для кіраўніка Беларусі горныя лыжы, а атрымаў у падарунак ікону з выявай святой Сафіі Слуцкай і прэзідэнцкі шакалад.

Курц знаходзіўся ў нашай краіне з двухдзённым візітам, удзельнічаў у адкрыцці мемарыяльнага помніка ў комплексе "Трасцянец", правёў перамовы з беларускім кіраўніком, з прэм'ер-міністрам. Лукашэнка гаварыў федэральнаму канцлеру Аўстрыі, што Беларусь гатовая да супрацоўніцтва з ЕС, але толькі з улікам нацыянальных інтарэсаў.