Вы тут

Фанатам маладзечанскага "Дынама" забаранілі выкарыстоўваць песню "Воины света"

Маладзечанскім фанатам забаранілі песню "Воины света" / Pexels, Pavel Danilyuk

Фанатам маладзечанскага хакейнага клуба "Дынама" забаранілі спяваць песню "Воины света" падчас галоў, якія забівае каманда. Адпаведнае рашэнне прыняла Федэрацыя хакея Беларусі, напісалі фанаты ў Інстаграме.

Песня гурта Brutto стала папулярнай ва Украіне на пачатку Еўрамайдана і нават лічыцца яго неафіцыйным гімнам.

Таксама гэтая песня гучала ў Беларусі падчас пратэстаў 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.