Вы тут

"Еўраопт" не пакаралі нават штрафам за парушэнне закона аб рэкламе

Віктар Краўчук, Еўрарадыё

Уступіла ў сілу рашэнне суда аб прызнанні ТАА "Евроторг" [сетку крам "Еўраопт". — Еўрарадыё] парушальнікам заканадаўства аб рэкламе. Парушэнне заўважыла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гандлёвая сетка размясціла рэкламу пад выглядам інфармацыйных артыкулаў, у якіх, да таго ж, спасылалася на дадзеныя даследаванні МАРГ, якое не праводзілася.

ТАА "Евроторг" увяло спажыўцоў рэкламы ў зман яшчэ і тым, што сказіла інфармацыю аб выніках дзейнасці рабочай групы па пытанні дадатковага дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці гандлёвых сетак, паведамляе МАРГ 10 чэрвеня.

"Акрамя таго, у рэкламе выкарыстоўваліся імя, выказванні грамадзяніна і назвы арганізацый без іх згоды, а таксама дапушчана параўнанне ТАА "Евроторг" з іншымі арганізацыямі", — гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.

Суд прызнаў "Евроторг" вінаватым у парушэнні закона аб рэкламе, аднак вызваліў гандлёвую сетку ад адміністрацыйнай адказнасці з прычыны адсутнасці абцяжваючых абставін і прычыненай шкоды, інфармуе МАРГ.