Вы тут

Еўракамісія вызначыла ступені небяспекі штучнага розуму

Еўрапейскія чыноўнікі — за рэгуляванне сістэм штучнага інтэлекту / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Еўракамісія прадставіла свой першы законапраект аб развіцці і рэгуляванні сістэм штучнага інтэлекту, паведамляе "Еўраньюс". Стаіць мэта, каб штучнаму інтэлекту не давяралася кіраўніцтва грамадствам і вызначэнне лёсу асобнага чалавека. Прапануецца падзел сістэм штучнага інтэлекту па ступені рызыкі для бяспекі, жыцця і правоў грамадзян. Напрыклад, умовы высокай рызыкі патрабуюць нагляду з боку адказнай асобы — машына не зможа прымаць тыя ж кадравыя рашэнні.

Будуць забаронены сістэмы, якія складаюць непрымальную рызыку — сацыялагічны аналіз для фармавання ва ўрада адносін да розных групаў грамадства.

ЕС спадзяецца стаць сусветным лідарам у кіраванні штучным інтэлектам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.