Вы тут

ЕС можа ўвесці пошліны на расійскую нафту, калі не зможа дамовіцца пра эмбарга

ЕС разглядае магчымасць пошлін на расійскую нафту / Pexels.com, Amar Preciado

Еўрасаюз ніяк не можа дамовіцца пра эмбарга на пастаўкі расійскай нафты. Але можа ўвесці мытныя пошліны — дзеля гэтага нават не будзе патрэбная згода Віктара Орбана ці іншых еўрапейскіх лабістаў пуцінскага рэжыму.

Як патлумачыў у каментары Delfi старшы эканаміст Swedbank Віценіс Шымкус, для ўвядзення пошлін патрэбныя галасы 15 з 27 дзяржаў ЕС. Дамовіцца пра такі крок цалкам магчыма.

Грошы, атрыманыя такім чынам, могуць быць накіраваныя на падтрымку Украіны і на ўзмацненне энергетычнай бяспекі краін ЕС. Але, вядома, пакуль пошліны — толькі адна з прапановаў новых захадаў па абмежаванні магчымасцяў Крамля зарабляць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.