Эрдаган адказаў на заяву Макрона, Пуціна і Трампа па Нагорным Карабаху

Эрдаган адказаў на заяву Макрона, Пуціна і Трампа па Нагорным Карабаху

Лідары трох краін — Францыі, Расіі і ЗША — выступілі з заявай па сітуацыі ў Нагорным Карабаху, дзе ідзе сапраўдная вайна. Эмануэль Макрон, Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп заклікалі неадкладна спыніць узброенае супрацьстаянне і асудзілі эскалацыю гвалту. Таксама Макрон, Пуцін і Трамп заклікаюць кіраўніцтва Арменіі і Азербайджана аднавіць без папярэдніх умоў перамовы па ўрэгуляванні пры садзейнічанні сустаршынь Мінскай групы АБСЕ.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Мінская група АБСЕ, якая складаецца з Францыі, Расіі і ЗША, "за 30 гадоў не змагла вырашыць пытанне з Карабахам". Ён падкрэсліў, што абмяркоўваў сітуацыю з прэзідэнтамі гэтых краін, але "выніку няма". З заявы Эрдагана вынікае, што Турцыя падтрымлівае Азербайджан і бачыць выхад у сыходзе з Нагорнага Карабаху "акупантаў", якімі лічыць армян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі