Photo fact: Globes with ‘Russian’ Crimea sold in Mahilyou

У магілёўскім універмагу прадаюць глобусы, на якіх пазначана што Крым — гэта расійская тэрыторыя. Паўвостраў зафарбаваны ў такі самы колер, як і Расія, паміж ім і Украінай праведзеная рыса.

Вытворцамі гэтых навучальных прыладаў з’яўляецца Расія, а таксама Польшча. Кошт польскага глобуса з “расійскім” Крымам — 796 500 рублёў.

Анексія паўвострава Расіяй адбылася два гады таму, у сакавіку 2014 года. Крым ва ўсім свеце прызнаецца акупаванай тэрыторыяй.